Духоўны Патэнцыял Творчай Спадчыны Францыска Скарыны
Author(s) -
Halina Twaranowicz
Publication year - 2018
Publication title -
bibliotekarz podlaski ogólnopolskie naukowe pismo bibliotekoznawcze i bibliologiczne
Language(s) - Ukrainian
Resource type - Journals
eISSN - 2544-8900
pISSN - 1640-7806
DOI - 10.36770/bp.109
Subject(s) - computer science
У артыкуле разлядаецца шэраг важнейшых аспектаў, якімі вызначаецца духоўны патэнцыял творчай спадчыны ўсходнеславянскага і беларускага першадрукара, асветніка, пісьменніка, мысліцеля ранняга беларускага Адраджэння Францыска Скарыны. У сваёй асветніцкай, духоўнай дзейнасці ён абапіраўсяна айчынную кірыла-мяфодзіеўскую традыцыю, плённа выкарыстоўваючы дасягненні заходнееўрапейскай культуры эпохі Рэнесансу. Сцвярджаецца, што філасофска-этычныя, сацыяльнапалітычныя, эстэтычныя і дзяржаўна-прававыя погляды Скарыны з’яўляюцца ў першую чаргу вынікам асэнсавання ім жыцця як дару Боскага. Звяртаецца ўвага на гуманістычную мастацтвазнаўчую канцэпцыю першадрукара, свядома рэалізаваную ім і актуальную дасюль. Падкрэсліваецца, што ўвесь прадмоўна-пасляслоўны комплекс Скарыны сведчыць аб менавіта патрыстычнай традыцыі ў тлумачэнні Бібліі, павазе асветніка да царкоўных дагматаў, што відавочна абвяргае досыць распаўсюджанае залічэнне Ф. Скарыны ў шэрагі дзеячаў Рэфармацыі. Адзначаеццатаксама, што Ф. Скарына з’яўляецца заснавальнікам беларускай нацыянальна-патрыятычнай традыцыі, які падараваў свайму народу Святое Пісанне на роднай мове.
Accelerating Research
Robert Robinson Avenue,
Oxford Science Park, Oxford
OX4 4GP, United Kingdom
Address
John Eccles HouseRobert Robinson Avenue,
Oxford Science Park, Oxford
OX4 4GP, United Kingdom