z-logo
open-access-imgOpen Access
Да пытання творчага феномену Беларускай літаратуры Польшчы
Author(s) -
Anna Sakowicz
Publication year - 2020
Publication title -
acta polono-ruthenica
Language(s) - Ukrainian
Resource type - Journals
eISSN - 2450-0844
pISSN - 1427-549X
DOI - 10.31648/apr.5617
Subject(s) - business
Артыкул прысвечаны аналізу феномену Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа» ў Польшчы. Арганізацыя ўзнікла ў 1958 годзе на хвалі адраджэнскіх працэсаў. Творчасць беларускіх пісьменнікаў, грамадзян Польшчы, у якой знайшлі адлюстраванне тэмы беларускай і польскай рэчаіснасці, культуры і гісторыі, выклікае складанасці ў аналізе для польскіх і беларускіх літаратуразнаўцаў. У артыкуле звяртаецца ўвага на тое, што даследчыцкая перспектыва адыгрывае важкую ролю пры класіфікацыі творчасці «белавежцаў». Падкрэсліваецца, што натуральнымі з’яўляюцца разыходжанні паміж польскім і беларускім разуменнем характару творчасці членаў БЛА «Белавежа», аднак наробак аўтахтонаў Беласточчыны не можа быць вычарпаны супастаўленнем толькі з адной нацыянальнай літаратурай і ўпісвацца ў літаратуру Крэсаў ці рэгіянальную. Гетэрагенічны і памежны «белавежскі» плён узрастае з беларускіх каранёў і ў значнай ступені належыць беларускаму кантэксту і спадчыне, з’яўляецца заканамерным этапам развіцця беларускай літаратуры ўвогуле.

The content you want is available to Zendy users.

Already have an account? Click here to sign in.
Having issues? You can contact us here