z-logo
open-access-imgOpen Access
Ілюстрацыйны параметр у лінгвістычнай тэрмінаграфіі
Author(s) -
Дзмітрый Васільевіч Дзятко
Publication year - 2020
Publication title -
acta universitatis lodziensis. folia linguistica rossica
Language(s) - Ukrainian
Resource type - Journals
eISSN - 2353-9623
pISSN - 1731-8025
DOI - 10.18778/1731-8025.19.05
Subject(s) - computer science
Мэта артыкула − на матэрыяле тлумачальных слоўнікаў лінгвістычных тэрмінаў прааналізаваць канстытуцыйна-кантэнтныя асаблівасці ілюстрацыйнага параметра ў структуры слоўнікавага артыкула. Праблема вывучаецца ў чатырох аспектах: ступень даследаванасці ілюстрацыйнага параметра ў лінгвістыцы; фактары, якія ўплываюць на аб’eм і характар ілюстрацый у слоўніках; спосабы ўключэння ілюстрацый у структуру слоўнікавага артыкула; тыпы ілюстрацый, якія выкарыстоўваюцца ў метатэрмінаграфіі. Ілюстрацыі ў лексікаграфіі ў цэлым і ў тэрмінаграфіі ў прыватнасці дастаткова важныя, паколькі дазваляюць: канцэптуальна дапоўніць інфармацыю ў дэфініцыі; прадэманстраваць характар кантэксту, у якім можа выступаць рэестравае слова; адрозніць адно значэнне ад другога; ідэнтыфікаваць разнастайныя граматычныя мадэлі і вызначыць сферу тыповых спалучэнняў; акрэсліць сферу выкарыстання рэестравай адзінкі і інш.

The content you want is available to Zendy users.

Already have an account? Click here to sign in.
Having issues? You can contact us here